Цель, задачи, функции

Мэта,  задачы, функцыі на 2026/2027 навучальны год

 

Мэта: стварэнне аптымальных умоў развіцця ўстановы адукацыі, якія забяспечваюць павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, станаўленне грамадзяніна і патрыёта, адказнага сем’яніна, канкурэнтаздольнай асобы, здольнай да эфектыўнай працоўнай і прафесійнай дзейнасці.

Задачы:

1. Павышаць якасць адукацыі праз:

  • задавальненне адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў;
  • якасную круглагадовую работу з высокаматываванымі навучэнцамі, іх выніковае выступленне на алімпіядах па вучэбных прадметах, у конкурсе даследчых работ;
  • арганізацыю навучання навучэнцаў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў камунікацыі, анлайн-узаемадзеяння, дыстанцыйнага навучання і адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў.

2.    Павышаць узровень выхаванасці праз:

  • сістэмную работу па павышэнню ступені ўдзелу бацькоў у выхаванні дзяцей, па ўзаемадзеянні сям'і і ўстановы адукацыі;
  • узмацненне выхаваўчага і развіваючага кампанентаў вучэбных заняткаў;
  • узмацненне ролі класнага кіраўніка ў арганізацыі жыццядзейнасці класнага калектыву, установы адукацыі;
  • арганізацыю работы, накіраванай на:

-рэалізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці;

-актывізацыю турысцка-экскурсійнай работы з навучэнцамі з улікам прынцыпу тэрытарыяльнай даступнасці.

3.    Стварыць умовы для зберажэння здароўя дзяцей праз:

  • няўхільнае выкананне патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу;
  • якасную арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы.

4.    Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

  • аптымізацыю структуры і выкарыстанне сучасных форм метадычнай работы, праз якасную рэалізацыю выхаваўчага патэнцыяла ўрока;
  • удасканаленне інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці педагогаў;
  • трансляцыю эфектыўнага педагагічнага вопыту;
  • далейшую работу па матывацыі педагогаў на атрыманне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

5.     Працягваць работу па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы праз:

  • эфектыўнае выкарыстанне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
  • стварэнне бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстанове;
  • забеспячэнне надворным гульнёвым абсталяваннем дзіцячай пляцоўкі рознаўзроўневай групы дашкольнай аадукацыі, станоўку ценявога навеса; аснашчанасць спортыўным інвентаром на ўзроўні 100%;
  • падтрыманне бездакорнага парадку на тэрыторыі ўстановы адукацыі, прылеглых тэрыторыях, у падвальных, складскіх памяшканнях, у цеплавых пунктах, электрашчытавой і падсобных памяшканнях;
  • якасную падрыхтоўку ўстановы адукацыі да пачатку новага навучальнага года, да працы ў асенне-зімовы перыяд.

Функцыі:

  • забеспячэнне атрыманне навучэнцамі агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама неабходных для выбару ў далейшым прафесіі першасных ведаў і навыкаў;
  • падрыхтоўка вучняў да паступлення ва ўстановы прафесійна– тэхнічнага, сярэдняга спецыяльнага адукацыі;
  • фарміраванне і развіццё асобы навучэнцаў, развіццё іх здольнасцей і схільнасцей, фарміраванне навуковага светапогляду, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі, маральнымі нормамі і правіламі;
  • ахова жыцця і ўмацаванне здароўя дзяцей;
  • выкарыстанне інавацыйных методык выхавання і развіцця;
  • ажыццяўленне адукацыйнага працэсу з улікам нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры;
  • максімальнае задавальненне запытаў сям'і па навучанні,выхаванню і развіццю дзяцей у інтарэсах бацькоў і дзіцяці.

 

поделиться в:

Интернет-ресурсы: