Военно-патриотическое воспитание

Уланоўская Ірына Аляксееўна

Кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму-выхаванню

Спецыяльнасць: настаўнік працоўнага выхавання

Навуковая ўстанова: Гродзенскі

 дзяржаўны ўніверсытэт імя Янкі Купалы

Адукацыя: вышэйшая

 

Мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў з'яўляецца фарміраванне ў іх патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Радзіме, гатоўнасці да выканання задач па яе абароне, развіццё неабходных для гэтага здольнасцей.

Задачы ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў на 2025/2026 навучальны год былі вызначаны з улікам вынікаў работы ў 2024/2025 навучальным годзе:

 - развіццё ў вучняў пачуцця гонару за гістарычнае мінулае сваёй Айчыны;

 - выхаванне паважливых адносін да Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь;

 - выхаванне павагі да гісторыі і нацыянальнай культуры;

 - фарміраванне агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

 - выхаванне адказнасці перад сваёй Айчынай;

 - фарміраванне гатоўнасці абараняць інтарэсы беларускага грамадства і дзяржавы, змагацца за Радзіму, свабоду і незалежнасць краіны;

 - фарміраванне маральна-псіхалагічных якасцей, неабходных для абароны Айчыны (самавалоданне, мэтанакіраванасць, валявы самакантроль, стрэсаўстойлівасць, арыентаванасць на выкананне сацыяльных патрабаванняў і інш.);

 - авалоданне фізічнымі ўменнямі і навыкамі.

 

поделиться в:

Интернет-ресурсы: